ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

29 студзеня 2009 г. № 48-ПСР4

Аб узнагароджанні прадстаўнікоў аграпрамысловага комплексу Рэспублікі Беларусь Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Прэзiдыум Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За заслугі ў рэалізацыі сацыяльнай і эканамічнай палітыкі Рэспублікі Беларусь і значны ўклад у развіццё аграпрамысловага комплексу Рэспублікі Беларусь узнагародзіць Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:

Асіпенку Васілія Сямёнавіча – дырэктара камунальнага унітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства Віцебскай вобласці «Паўночны»;

Біча Аляксандра Мікалаевіча – дырэктара рэспубліканскага унітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Селекцыйна-гібрыдны цэнтр «Заходні» Брэсцкага раёна;

Громаву Наталлю Валянцінаўну – намесніка начальніка ўпраўлення арганізацыйнага забеспячэння, уліку і справаводства – начальніка аддзела кантролю і справаводства Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь;