ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

2 лютага 2009 г. № 56-ПСР4

Аб узнагароджанні М.К.Карповіча і Ф.І.Хворыка Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Прэзiдыум Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За заслугі ў рэалізацыі сацыяльнай і эканамічнай палітыкі Рэспублікі Беларусь і дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў узнагародзіць Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:

Карповіча Міхаіла Канстанцінавіча – дэпутата Шчучынскага раённага Савета дэпутатаў, дырэктара даччынага прадпрыемства «Шчучынскі рамонтны завод» Гродзенскага унітарнага прадпрыемства «Аблсельгастэхніка»;

Хворыка Фёдара Іосіфавіча – дэпутата Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў, генеральнага дырэктара адкрытага акцыянернага таварыства «Гроднахлебапрадукт».