ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
25 лістапада 2008 г. № 40
Аб парадку ўліку і інвентарызацыі каштоўнасцей культурна-гістарычнага фонду, якія знаходзяцца ў дзяржаўных музеях
Изменения и дополнения:
Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 23 октября 2025 г. № 114 (зарегистрировано в Национальном реестре - № 11-2/44474 от 15.01.2026 г.) <W22644474>
На падставе абзаца чацвёртага пункта 11 і абзаца чацвёртага часткі першай пункта 12 Палажэння аб Дзяржаўным фондзе каштоўных металаў і каштоўных камянёў Рэспублікі Беларусь, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19 красавіка 2006 г. № 260, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Зацвердзіць Інструкцыю аб парадку ўліку і інвентарызацыі каштоўнасцей культурна-гістарычнага фонду, якія знаходзяцца ў падначаленых Міністэрству культуры арганізацыях, а таксама ў структурных падраздзяленнях мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, якія ажыццяўляюць дзяржаўна-ўласныя паўнамоцтвы ў галіне культуры, і падначаленых ім арганізацыях (дадаецца).