ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

6 сакавіка 2009 г. № 87-ПСР4

Аб узнагароджанні прадстаўнікоў аграпрамысловага комплексу Рэспублікі Беларусь Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Прэзiдыум Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За заслугі ў рэалізацыі сацыяльнай і эканамічнай палітыкі Рэспублікі Беларусь і значны ўклад у развіццё аграпрамысловага комплексу ўзнагародзіць Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:

Белаглазава Арцёма Іванавіча – першага намесніка старшыні Магілёўскага раённага выканаўчага камітэта, начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання;

Дзявочку Аляксандра Аляксандравіча – трактарыста-машыніста сельскагаспадарчай вытворчасці філіяла «Фалько-Агра» адкрытага акцыянернага таварыства «Агракамбінат «Дзяржынскі» Мінскай вобласці;

Казаноўскага Дзмітрыя Вячаслававіча – начальніка кацельні службы галоўнага энергетыка адкрытага акцыянернага таварыства «Агракамбінат «Дзяржынскі» Мінскай вобласці;