ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

6 сакавіка 2009 г. № 281

Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Узнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь за:

значны асабісты ўклад у распрацоўку і здачу заказчыку праграмнага забеспячэння трэнажорна-імітацыйных сродкаў камандных пунктаў і комплексна-мадэліруючых стэндаў Альшанскага Уладзіміра Іванавіча, начальніка сектара 211 аддзела 21 спецыяльнага канструктарскага ўпраўлення 2 навукова-даследчага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «НДІ СРОДКАЎ АЎТАМАТЫЗАЦЫІ»;

значны асабісты ўклад у стварэнне і ўкараненне ў прамысловую вытворчасць новай навукаёмістай, канкурэнтаздольнай і экспартна-запатрабаванай прадукцыі Аржаева Уладзіміра Васільевіча, намесніка начальніка спецыяльнага канструктарскага ўпраўлення 4 навукова-даследчага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «НДІ СРОДКАЎ АЎТАМАТЫЗАЦЫІ»;

значны асабісты ўклад у распрацоўку аўтаматызаваных сістэм стацыянарных і рухомых камандных пунктаў аператыўнага і аператыўна-тактычнага ўзроўняў кіравання Ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь Бароху Аляксандра Фёдаравіча, начальніка аддзела 34 спецыяльнага канструктарскага ўпраўлення 3 навукова-даследчага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «НДІ СРОДКАЎ АЎТАМАТЫЗАЦЫІ»;