ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

11 снежня 2008 г. № 45

Аб унясенні змяненняў у некаторыя пастановы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

На падставе Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 3 чэрвеня 2008 г. № 294 «О документировании населения Республики Беларусь» і Палажэння аб Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублiкi Беларусь ад 30 кастрычніка 2001 г. № 1558 «Вопросы Министерства культуры Республики Беларусь», Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Унесці змяненні ў наступныя пастановы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь:

1.1. у пункце 6 Інструкцыі аб парадку падрыхтоўкi, падпiсання i рэгiстрацыi ахоўнага абавязацельства на матэрыяльную гiсторыка-культурную каштоўнасць, зацверджанай пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 29 жніўня 2007 г. № 37 «Аб зацвярджэнні ўзораў уліковых дакументаў і інструкцый аб парадку некаторых дзеянняў у дачыненні да гісторыка-культурных каштоўнасцей» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 225, 8/17058):