ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

19 сакавіка 2009 г. № 335

Аб прысваенні статусу «акадэмічны» дзяржаўнай установе «Брэсцкі тэатр драмы і музыкі імя Ленінскага камсамола Беларусі»

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За значны ўклад у развіццё нацыянальнай культуры і дасягненні ў галіне тэатральнага мастацтва прысвоіць дзяржаўнай установе «Брэсцкі тэатр драмы і музыкі імя Ленінскага камсамола Беларусі» статус «акадэмічны» і ў далейшым называць яе: дзяржаўная ўстанова «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь «Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы імя Ленінскага камсамола Беларусі».