ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

25 сакавіка 2009 г. № 357

Аб правядзенні перагавораў па праекту Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Венгерскай Рэспублікі аб супрацоўніцтве ў галіне адукацыі, навукі і культуры і падпісанні дадзенага Пагаднення

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Прыняць прапанову Міністэрства адукацыі, узгодненую з Міністэрствам замежных спраў і Міністэрствам юстыцыі, аб правядзенні перагавораў па праекту Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Венгерскай Рэспублікі аб супрацоўніцтве ў галіне адукацыі, навукі і культуры і падпісанні дадзенага Пагаднення.

2. Адобрыць у якасці асновы для правядзення перагавораў праект Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Венгерскай Рэспублікі аб супрацоўніцтве ў галіне адукацыі, навукі і культуры (прыкладаецца)*.