ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

25 сакавіка 2009 г. № 105-ПСР4

Аб узнагароджанні Я.А.Роўбы Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Прэзiдыум Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За значны ўклад у фарміраванне і рэалізацыю сацыяльнай палітыкі Рэспублікі Беларусь і шматгадовую плённую навукова-педагагічную дзейнасць па падрыхтоўцы высокакваліфікаваных спецыялістаў узнагародзіць рэктара ўстановы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы» Роўбу Яўгенія Аляксеевіча Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.