ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

16 жніўня 2000 г. № 1277

Аб зацвярджэннi Пагаднення аб эканамiчным, гандлёвым i тэхнiчным супрацоўнiцтве памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Аб'яднаных Арабскiх Эмiратаў

Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Зацвердзiць Пагадненне аб эканамiчным, гандлёвым i тэхнiчным супрацоўнiцтве памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Аб'яднаных Арабскiх Эмiратаў, падпiсанае ў г. Абу-Дабi 26 сакавiка 2000 г.

Вызначыць Мiнiстэрства замежных спраў органам, якi каардынуе выкананне дадзенага Пагаднення.

Названаму Мiнiстэрству накiраваць паведамленне аб выкананнi беларускiм бокам унутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для ўступлення ў сiлу гэтага Пагаднення.