ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

16 сакавіка 2001 г. № 351

Аб зацвярджэннi Пагаднення аб гандлёва-эканамiчным супрацоўнiцтве памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Паўднёва-Афрыканскай Рэспублiкi

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Зацвердзіць Пагадненне аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі, падпісанае ў г. Прэторыі 23 кастрычніка 2000 г.

Прызначыць Міністэрства замежных спраў адказным за выкананне названага Пагаднення.

Даручыць гэтаму Міністэрству накіраваць Паўднёва-Афрыканскаму Боку паведамленне аб выкананні Рэспублікай Беларусь унутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для ўступлення ў сілу дадзенага Пагаднення.