ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

23 сакавіка 2001 г. № 390

Аб зацвярджэннi Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Куба аб гандлёва-эканамiчным супрацоўнiцтве

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Зацвердзіць Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Куба аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, падпісанае ў г. Гаване 3 верасня 2000 г.

Прызначыць Міністэрства замежных спраў адказным за выкананне названага Пагаднення.

Даручыць гэтаму Міністэрству накіраваць Кубінскаму Боку паведамленне аб выкананні Рэспублікай Беларусь унутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для ўступлення ў сілу дадзенага Пагаднення.