ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

1 жніўня 2001 г. № 1134

Аб зацвярджэннi Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Кыргызскай Рэспублiкi аб узаемных пастаўках тавараў на эквiвалентнай аснове ў 2001–2005 гадах

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Зацвердзіць Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Кыргызскай Рэспублікі аб узаемных пастаўках тавараў на эквівалентнай аснове ў 2001–2005 гадах, падпісанае ў г. Мінску 30 мая 2001 г.

Вызначыць адказным за выкананне ўказанага Пагаднення Беларускі канцэрн па матэрыяльных рэсурсах.

Міністэрству замежных спраў накіраваць паведамленне аб выкананні Рэспублікай Беларусь унутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для ўступлення ў сілу названага Пагаднення.