ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

2 снежня 2002 г. № 1666

Аб зацвярджэнні Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Лаоскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве

Савет Mіністpaў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Лаоскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, якое было падпісана ў г. Мінску 30 жніўня 2001 г.

2. Вызначыць Міністэрства замежных спраў органам, які каардынуе выкананне Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Лаоскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве.

3. Міністэрству замежных спраў накіраваць Ураду Лаоскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі паведамленне аб выкананні Рэспублікай Беларусь унутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для ўступлення ў сілу Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Лаоскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве.