ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

12 снежня 2002 г. № 1727

Аб зацвярджэнні Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Македонія аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве

Савет Mініcтpaў Рэспублікі Беларусь пастанаўляе:

1. Зацвердзіць Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Македонія аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, якое было падпісана ў г. Скоп’е 20 чэрвеня 2001 г.

2. Вызначыць Міністэрства замежных спраў органам, які каардынуе выкананне Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Македонія аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве.

3. Міністэрству замежных спраў накіраваць Ураду Рэспублікі Македонія паведамленне аб выкананні Рэспублікай Беларусь унутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для ўступлення ў сілу Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Македонія аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве.