ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

26 сакавіка 2009 г. № 360

Аб вызваленні ад займаемай пасады С.А.Лазарэнкава і пераводзе на гэту пасаду У.В.Наркевіча

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Вызваліць 31 сакавіка 2009 г. Лазарэнкава Cяргея Аляксандравіча ад пасады намесніка начальніка ўпраўлення прамысловага комплексу галоўнага ўпраўлення прамысловага і паліўна-энергетычнага комплексаў Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь у сувязi з пераводам да другога наймальніка (пункт 4 часткi другой артыкула 35 Працоўнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь).

2. Перавесці з 1 красавіка 2009 г. Наркевіча Уладзіміра Віктаравіча на пасаду намесніка начальніка ўпраўлення прамысловага комплексу галоўнага ўпраўлення прамысловага і паліўна-энергетычнага комплексаў Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь на ўмовах заключанага з ім кантракта, вызваліўшы яго ад пасады галоўнага саветніка гэтага ўпраўлення.