ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА СТАТЫСТЫКІ І АНАЛІЗУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

29 жніўня 2008 г. № 134

Аб зацвярджэнні формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 1-ссну (Мінадукацыі) «Справаздача ўстановы, якая забяспечвае атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыі» і ўказанняў па яе запаўненні

Утратило силу постановлением Национального статистического комитета Республики Беларусь от 29 июля 2010 г. № 146<W210p0180>

 

На падставе Палажэння аб Міністэрстве статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 красавіка 2005 г. № 441, Міністэрства статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць па прадстаўленні Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь прыкладзеныя:

1.1. форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 1-ссну (Мінадукацыі) «Справаздача ўстановы, якая забяспечвае атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыі» перыядычнасцю прадстаўлення адзін раз у год і ўвесці яе ў дзеянне пачынаючы са справаздачы на пачатак 2008/09 навучальнага года;