ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

7 красавіка 2009 г. № 112-ПСР4

Аб узнагароджанні Ю.М.Дзялендзіка, В.М.Малінкі і В.І.Масло Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Прэзiдыум Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За заслугі ў рэалізацыі сацыяльнай палітыкі Рэспублікі Беларусь і шматгадовую плённую працу ў галіне аховы здароўя насельніцтва ўзнагародзіць Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:

Дзялендзіка Юрыя Максімавіча – загадчыка хірургічнага аддзялення стацыянара дзяржаўнай установы аховы здароўя «Віцебская гарадская цэнтральная клінічная бальніца»;

Малінку Валерыя Мікалаевіча – урача-анестэзіёлага-рэаніматолага аддзялення анестэзіялогіі і рэаніматалогіі дзяржаўнай установы «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр псіхічнага здароўя»;

Масло Віктара Іванавіча – галоўнага ўрача дзяржаўнай установы «Рэспубліканская клінічная бальніца медыцынскай рэабілітацыі».