ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

7 красавіка 2009 г. № 429

Аб правядзенні перагавораў па праекту Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Дзяржавы Катар аб культурным супрацоўніцтве і падпісанні дадзенага Пагаднення

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Прыняць прапанову Міністэрства культуры, узгодненую з Міністэрствам замежных спраў, Міністэрствам юстыцыі, аб правядзенні перагавораў па праекту Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Дзяржавы Катар аб культурным супрацоўніцтве і падпісанні дадзенага Пагаднення.

2. Адобрыць праект Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Дзяржавы Катар аб культурным супрацоўніцтве ў якасці асновы для правядзення перагавораў (прыкладаецца)*.

______________________________

*Не рассылаецца.

3. Упаўнаважыць Міністра культуры Матвейчука Уладзіміра Фёдаравіча на: