САВЕТ МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

                             ПАСТАНОВА

 29 лiпеня 1997 г.  N 977                              г.Мiнск


 АБ ЗАБАРОНЕ, АБМЕЖАВАННI I ПРЫПЫНЕННI КУЛЬТУРНЫХ АКЦЫЙ

===

     Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

     1.   Устанавiць,   што   забарона,   абмежаванне  i  прыпыненне
культурных   акцый,  экспанавання,   публiкацыi,  выканання   твораў
мастацтва або iншага прадукту культурнай дзейнасцi, прызначанага для
публiчнага  паказу цi  распаўсюджвання, а  таксама iншых  культурных
мерапрыемстваў,   калi  iх   правядзенне  звязана   з  заклiкамi  да
гвалтоўнага звяржэння цi  змянення канстытуцыйнага дзяржаўнага ладу,
прапагандай  вайны,  насiлля,   жорсткасцi,  расавай,  нацыянальнай,
рэлiгiйнай    варожасцi,   парнаграфii,    ажыццяўляюцца   мясцовымi
выканаўчымi i распарадчымi органамi.

     2.  У выпадку  неабходнасцi  па  запытах мясцовых  выканаўчых i
распарадчых  органаў  заключэннi   аб  парушэннi  заканадаўства  пры
правядзеннi   культурных  акцый   даюць  Рэспублiканская  экспертная
камiсiя па прадухiленню прапаганды парнаграфii, насiлля i жорсткасцi
або адпаведныя абласныя камiсii.


 Першы намеснiк
 Прэм'ер-мiнiстра
 Рэспублiкi Беларусь                                    П.Пракаповiч