УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

22 красавіка 2009 г. № 217

Аб прысуджэнні А.У.Мяньковай спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Беларускі спартыўны Алімп» 2009 года

У мэтах стымулявання і сацыяльнай падтрымкі дзейнасці ў галіне фізічнай культуры і спорту пастанаўляю:

1. Прысудзіць спецыяльную прэмію Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Беларускі спартыўны Алімп» 2009 года ў памеры 350 базавых велічынь спартсмену-інструктару нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па лёгкай атлетыцы Мяньковай Аксане Уладзiмiраўне за дасягненне высокіх спартыўных вынікаў на міжнародных спаборніцтвах, заваяванне залатога медаля на XXIX летнiх Алiмпiйскiх гульнях 2008 года ў г. Пекiне (КНР), актыўную дзейнасць па папулярызацыі фізічнай культуры і спорту.

2. Міністэрству фінансаў выдзеліць з рэзервовага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Міністэрству спорту і турызму неабходныя сродкі на выплату спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Беларускі спартыўны Алімп» 2009 года.