ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

15 лютага 2008 г. № 197

Аб вызваленні В.М.Ермаковіча ад займаемай пасады і пераводзе на іншую пасаду В.А.Картузава

Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Вызвалiць 15 лютага 2008 г. Ермаковіча Васіля Мікалаевіча ад пасады намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення аграпрамысловага комплексу Апарату Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь у сувязi з выхадам у адстаўку (падпункт 1.8 пункта 1 артыкула 40 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 14 чэрвеня 2003 года «Аб дзяржаўнай службе ў Рэспубліцы Беларусь»).

2. Перавесці з 18 лютага 2008 г. Картузава Валерыя Анатольевіча на пасаду намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення аграпрамысловага комплексу Апарату Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь на ўмовах заключанага з ім кантракта, вызваліўшы яго ад пасады галоўнага саветніка аддзела сельскагаспадарчай вытворчасці гэтага ўпраўлення.