ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

23 красавіка 2009 г. № 522

Аб падпісанні Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Узбекістан аб навукова-тэхнічным супрацоўніцтве і прызнанні страціўшымі сілу некаторых пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Прыняць прапанову Дзяржаўнага камітэта па навуцы i тэхналогіях, узгодненую з Міністэрствам замежных спраў, Міністэрствам юстыцыі i іншымі зацікаўленымі, аб падпісанні Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь i Урадам Рэспублікі Узбекістан аб навукова-тэхнічным супрацоўніцтве (прыкладаецца)*.

______________________________

*Не рассылаецца.

2. Упаўнаважыць Старшыню Дзяржаўнага камітэта па навуцы i тэхналогіях Мацюшкова Уладзіміра Ягоравіча на падпісанне названага Пагаднення.

3. Прызнаць страціўшымі сілу:

пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 3 верасня 2002 г. № 1209 «Аб падпісанні Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь i Урадам Рэспублікі Узбекістан аб навукова-тэхнічным супрацоўніцтве» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., № 102, 5/11075);