ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
8 студзеня 2001 г. № 19
Аб зацвярджэннi Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Кабiнетам Мiнiстраў Украiны аб супрацоўнiцтве i ўзаемнай дапамозе ў мытных справах
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Зацвердзіць Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Кабінетам Міністраў Украіны аб супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе ў мытных справах ад 22 верасня 2000 г. (прыкладаецца)*.
______________________________
*Не рассылаецца.
Вызначыць Дзяржаўны мытны камітэт Рэспублікі Беларусь органам, адказным за выкананне названага Пагаднення.
Даручыць Міністэрству замежных спраў накіраваць па дыпламатычных каналах на Украіну паведамленне аб выкананні Рэспублікай Беларусь унутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для ўступлення ў сілу ўказанага Пагаднення.