ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
 12 сакавiка 2004 г. № 5

АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПАЛАЖЭННЯ АБ ЭКСПЕРТНЫМ САВЕЦЕ ПА
КIНЕМАТАГРАФII МIНIСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
 ___________________________________________________________
 Утратило силу постановлением Министерства культуры
 Республики Беларусь от 29 апреля 2009 г. № 14
 (зарегистрировано в Национальном реестре - № 8/20924 от
 14.05.2009 г.) <W20920924> _

 У адпаведнасцi з Палажэннем аб Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi
Беларусь, зацверджаным пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь ад 30 кастрычнiка 2001 г. № 1558, Мiнiстэрства культуры
Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
 Зацвердзiць прыкладзенае Палажэнне аб Экспертным савеце па
кiнематаграфii Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь.

Першы намеснiк Мiнiстра У.П.Рылатка

 ЗАЦВЕРДЖАНА
 Пастанова
 Мiнiстэрства культуры
 Рэспублiкi Беларусь
 12.03.2004 № 5

ПАЛАЖЭННЕ
аб Экспертным савеце па кiнематаграфii Мiнiстэрства
культуры Рэспублiкi Беларусь

 1. Экспертны савет па кiнематаграфii Мiнiстэрства культуры
Рэспублiкi Беларусь (далей - Савет) з'яўляецца дарадчым
фармiраваннем.
 2. У сваёй дзейнасцi Савет кiруецца Канстытуцыяй Рэспублiкi
Беларусь, законамi Рэспублiкi Беларусь, рашэннямi Урада Рэспублiкi
Беларусь, а таксама дадзеным Палажэннем аб Экспертным савеце па
кiнематаграфii Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь.
 3. Асноўнай задачай Савета з'яўляецца падтрымка нацыянальнай
кiнематаграфii праз механiзм сацыяльна-творчага заказу на стварэнне
высокамастацкай кiнавiдэапрадукцыi (далей - заказ).
 4. Заказчыкам на выкананне заказу з'яўляецца Мiнiстэрства
культуры Рэспублiкi Беларусь.
 5. Заказ заклiканы садзейнiчаць стварэнню твораў як на сродкi
рэспублiканскага бюджэту, так i на пазабюджэтныя сродкi, арганiзацыi
сумеснага фiнансавання пастановак з замежнымi партнёрамi. У
абавязковым парадку ўлiчваюцца ўмовы пагаднення з партнёрамi.
 6. Савет абмяркоўвае прапановы, робiць адбор праектаў, якiя
прадстаўлены на атрыманне заказу, i выносiць свае рэкамендацыi
адносна магчымасцi вытворчасцi i заключэння дагавора.
 Савет аказвае метадычную дапамогу здымачным групам на ўсiх
этапах стварэння кiнавiдэапрадукцыi па дзяржзаказе.
 7. У склад Савета ўваходзяць прадстаўнiкi iгравога,
дакументальнага, мультыплiкацыйнага кiно, мастацтвазнаўцы,
арганiзатары кiнавiдэавытворчасцi i кiнавiдэапракату, прадстаўнiкi
Праўлення Беларускага саюза кiнематаграфiстаў.
 Савет мае права прыцягваць да работы квалiфiкаваных
кансультантаў з правам дарадчага голасу.
 8. Персанальны склад Савета ў колькасцi да 10 асоб на чале са
старшынёй i яго намеснiкамi зацвярджаецца загадам Мiнiстэрства
культуры Рэспублiкi Беларусь (тэрмiнам на тры гады).
 9. Савет мае сакратара, якi вядзе памiж пасяджэннямi
арганiзацыйную работу, пратаколы пасяджэнняў, рыхтуе заключэннi
Савета.
 10. У прыняццi рашэння Савета не можа ўдзельнiчаць асоба, якая
прама цi ўскосна зацiкаўлена ў вынiках размеркавання заказу.
 ___________________________________________________________