ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

21 мая 2009 г. № 138-ПСР4

Аб узнагароджанні Л.У.Азярэц Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Прэзiдыум Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За вялікі ўклад у фарміраванне і рэалізацыю сацыяльнай палітыкі Рэспублікі Беларусь і шматгадовую плённую педагагічную дзейнасць узнагародзіць дэпутата Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў, дырэктара ўстановы адукацыі «Дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа № 14 г. Віцебска» Азярэц Ларысу Уладзіміраўну Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.