ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

21 мая 2009 г. № 655

Аб узнагароджанні П.У.Лайшава Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За значны асабісты ўклад ва ўмацаванне і развіццё гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Украінай узнагародзіць кіраўніка гандлёва-эканамічнай місіі ў складзе Пасольства Украіны ў Рэспубліцы Беларусь Лайшава Пятра Уладзіміравіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.