ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

25 мая 2009 г. № 147-ПСР4

Аб узнагароджанні В.А.Кастальцова Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Прэзiдыум Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За шматгадовую добрасумленную працу ў органах мясцовага кіравання і самакіравання і вялікі ўклад у рэалізацыю сацыяльнай палітыкі Рэспублікі Беларусь узнагародзіць галоўнага спецыяліста аддзела па рабоце органаў мясцовага кіравання і самакіравання ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Кастальцова Віктара Андрэевіча Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.