ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

29 мая 2009 г. № 703

Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Узнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь за:

значны ўклад у арганізацыю і практычную рэалізацыю вынікаў навуковых даследаванняў у Рэспубліцы Беларусь, падрыхтоўку кадраў вышэйшай кваліфікацыі ў галіне хіміі і хімічнай тэхналогіі ўстанову Беларускага дзяржаўнага універсітэта «Навукова-даследчы інстытут фізіка-хімічных праблем»;

значны ўклад у рэстаўрацыю і рэканструкцыю помніка архітэктуры – будынка дзяржаўнай тэатральна-відовішчнай установы «Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь»: