ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

4 чэрвеня 2009 г. № 729

Аб вызваленні і назначэнні некаторых службовых асоб

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Вызваліць:

Асіпенку Вячаслава Аляксандравіча ад пасады дырэктара Дэпартамента знешнеэканамічнай дзейнасці Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь у сувязі з пераводам да другога наймальніка (пункт 4 часткi другой артыкула 35 Працоўнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь);

Дзегалевіча Валерыя Аляксандравіча ад пасады дырэктара Дэпартамента кантролю і надзору за будаўніцтвам Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь;

Кісялёва Сяргея Антонавіча ад пасады намесніка Міністра фінансаў Рэспублікі Беларусь па пагадненню бакоў (артыкул 37 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь);

Нарышкіна Эдуарда Міхайлавіча ад пасады старшыні Беларускага дзяржаўнага канцэрна па вытворчасці і рэалізацыі тавараў лёгкай прамысловасці па пагадненню бакоў (