ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

11 чэрвеня 2009 г. № 769

Аб прадастаўленні паўнамоцтваў С.М.Мартынаву на падпісанне Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Туркменістана аб супрацоўніцтве ў галіне спорту і турызму і аб прызнанні страціўшай сілу часткі другой пункта 1 пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2007 г. № 943

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Упаўнаважыць Міністра замежных спраў Мартынава Сяргея Мікалаевіча на падпісанне Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Туркменістана аб супрацоўніцтве ў галіне спорту і турызму.

2. Прызнаць страціўшай сілу частку другую пункта 1 пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2007 г. № 943 «Аб падпісанні Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Туркменістана аб супрацоўніцтве ў галіне спорту і турызму і аб прызнанні страціўшымі сілу некаторых пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 183, 5/25555).