ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

16 чэрвеня 2009 г. № 168-ПСР4

Аб узнагароджанні У.У.Шыцько Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Прэзiдыум Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За вялікі ўклад у фарміраванне і рэалізацыю сацыяльнай палітыкі Рэспублікі Беларусь і шматгадовую плённую педагагічную дзейнасць узнагародзіць дэпутата Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў, дырэктара ўстановы адукацыі «Лужаснянская школа-інтэрнат-гімназія для здольных і таленавітых дзяцей Віцебскай вобласці» Шыцько Уладзіміра Уладзіміравіча Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.