ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

16 чэрвеня 2009 г. № 169-ПСР4

Аб узнагароджанні Ю.А.Быкадорава Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Прэзiдыум Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За вялікі ўклад у рэалізацыю сацыяльнай палітыкі Рэспублікі Беларусь і шматгадовую плённую навукова-педагагічную дзейнасць узнагародзіць прарэктара па вучэбнай рабоце ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка» Быкадорава Юрыя Аляксандравіча Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.