ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

16 чэрвеня 2009 г. № 783

Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Узнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь за:

шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у арганізацыю будаўніцтва сельскагаспадарчых аб’ектаў, развіццё інфраструктуры аграгарадкоў Пракапчука Андрэя Андрэевіча, намесніка начальніка ўпраўлення па справах інвестыцый і будаўніцтва Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання;

арганізацыю навуковых даследаванняў у галіне фізікі кандэнсаванага стану, распрацоўку ультрагукавых тэхналагічных працэсаў і шырокае ўкараненне іх у вытворчасць, шматгадовую плённую працу і падрыхтоўку навуковых кадраў Рубаніка Васілія Васільевіча, дырэктара дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут тэхнічнай акустыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», доктара тэхнічных навук;