ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА СТАТЫСТЫКІ І АНАЛІЗУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

28 жніўня 2007 г. № 137

Аб зацвярджэнні формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 9-нк (тэатр) «Справаздача аб дзейнасці прафесіянальнага тэатра» і ўказанняў па яе запаўненні

На падставе Палажэння аб Міністэрстве статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 красавіка 2005 г. № 441, Міністэрства статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць прыкладзеную форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 9-нк (тэатр) «Справаздача аб дзейнасці прафесіянальнага тэатра»* гадавой перыядычнасці і ўвесці яе ў дзеянне пачынаючы са справаздачы за 2007 год.

2. Зацвердзіць прыкладзеныя Указанні па запаўненні формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 9-нк (тэатр) «Справаздача аб дзейнасці прафесіянальнага тэатра»* і ўвесці іх у дзеянне пачынаючы са справаздачы за 2007 год.