ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА СТАТЫСТЫКІ І АНАЛІЗУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

28 мая 2008 г. № 64

Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у пастанову Міністэрства статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь ад 28 жніўня 2007 г. № 137

На падставе Палажэння аб Міністэрстве статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 красавіка 2005 г. № 441, Міністэрства статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Унесці ў пастанову Міністэрства статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь ад 28 жніўня 2007 г. № 137 «Аб зацвярджэнні формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 9-нк (тэатр) «Справаздача аб дзейнасці прафесіянальнага тэатра» і ўказанняў па яе запаўненні» наступныя змяненні і дапаўненні:

1.1. у назве, пунктах 1, 2 словы «9-нк (тэатр)» замяніць словамі «1-к (тэатр)»;