ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА СТАТЫСТЫКІ І АНАЛІЗУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

28 мая 2008 г. № 65

Аб унясенні змяненняў і дапаўнення ў пастанову Міністэрства статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь ад 28 жніўня 2007 г. № 138

На падставе Палажэння аб Міністэрстве статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 красавіка 2005 г. № 441, Міністэрства статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Унесці ў пастанову Міністэрства статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь ад 28 жніўня 2007 г. № 138 «Аб зацвярджэнні формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 13-нк (цырк) «Справаздача аб дзейнасці цырка» і ўказанняў па яе запаўненні» наступныя змяненні і дапаўненне:

1.1. у назве, пунктах 1, 2 словы «13-нк (цырк)» замяніць словамі «1-к (цырк)»;