ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА СТАТЫСТЫКІ І АНАЛІЗУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

3 кастрычніка 2008 г. № 244

Аб унясенні змяненняў у некаторыя пастановы Міністэрства статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь па статыстыцы культуры

На падставе Палажэння аб Міністэрстве статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 красавіка 2005 г. № 441, Міністэрства статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Унесці змяненні ў наступныя пастановы Міністэрства статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь:

1.1. у рэквізіце «Адрасная частка і тэрмін прадстаўлення» у графе «Прадстаўляюць рэспандэнты» формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 1-к (музей) «Справаздача аб дзейнасці музея», зацверджанай пастановай Міністэрства статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь ад 28 жніўня 2007 г. № 136 «Аб зацвярджэнні формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 1-к (музей) «Справаздача аб дзейнасці музея» і ўказанняў па яе запаўненні» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2008 г., № 145, 8/18938), словы «абласному, Мінскаму гарадскому ўпраўленню статыстыкі» замяніць словамі «галоўнаму статыстычнаму ўпраўленню вобласці, горада Мінска»;