ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

29 чэрвеня 2009 г. № 843

Аб вызваленні І.В.Войтава і І.І.Шчэрбы ад займаемых пасад

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Вызваліць у сувязi з пераводам да другога наймальніка (пункт 4 часткi другой артыкула 35 Працоўнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь):

Войтава Ігара Вітальевіча ад пасады намесніка Старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь;

Шчэрбу Івана Іванавіча ад пасады намесніка Міністра транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь.