ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

1 ліпеня 2009 г. № 879

Аб вызваленні У.М.Чушава ад пасады саветніка-пасланніка Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча і назначэнні Р.А.Галоўчанкі саветнікам-пасланнікам Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Вызваліць Чушава Уладзіміра Мікалаевіча ад пасады саветніка-пасланніка Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча ў сувязі з пераводам да другога наймальніка (пункт 4 часткі другой артыкула 35 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь).

2. Назначыць Галоўчанку Рамана Аляксандравіча саветнікам-пасланнікам Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча.