ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

2 ліпеня 2009 г. № 881

Аб вызваленні В.Я.Садохі ад пасады саветніка-пасланніка Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі і назначэнні А.А.Давыдоўскага на гэту пасаду

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Вызваліць Садоху Валерыя Яўгенавіча ад пасады саветніка-пасланніка Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі ў сувязі з пераводам да другога наймальніка (пункт 4 часткі другой артыкула 35 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь).

2. Назначыць у парадку пераводу Давыдоўскага Алега Арцёмавіча на пасаду саветніка-пасланніка Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Фэдэрацыі, вызваліўшы яго ад пасады намесніка начальніка ўпраўлення міжнароднага супрацоўніцтва галоўнага ўпраўлення міжнароднага супрацоўніцтва і гандлю Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.