ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

8 ліпеня 2009 г. № 181-ПСР4

Аб узнагароджанні Я.К.Новіка і Р.Х.Садыхава Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Прэзiдыум Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За вялікі ўклад у фарміраванне і рэалізацыю сацыяльнай палітыкі Рэспублікі Беларусь і шматгадовую плённую навукова-педагагічную дзейнасць узнагародзіць Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:

Новіка Яўгенія Канстанцінавіча – загадчыка кафедры гуманітарных дысцыплін установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны універсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі»;

Садыхава Рауфа Хасровавіча – загадчыка кафедры электронных вылічальных машын установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны універсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі».