ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

11 жніўня 2009 г. № 188-ПСР4

Аб узнагароджанні У.У.Андрыевіча Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Прэзiдыум Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За вялікі ўклад у асвятленне сацыяльнай і эканамічнай палітыкі Рэспублікі Беларусь і плённую работу ў галіне журналістыкі ўзнагародзіць дырэктара – галоўнага рэдактара адкрытага акцыянернага таварыства «Народная газета» Андрыевіча Уладзіміра Уладзіміравіча Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.