ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

7 верасня 2009 г. № 1145

Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Узнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь за:

шматгадовую плённую працу ў органах дзяржаўнага кіравання, значны асабісты ўклад у стварэнне і забеспячэнне захаванасці дзяржаўнага і мабілізацыйнага матэрыяльных рэзерваў Грынёва Мікалая Тарасавіча, начальніка Дэпартамента па матэрыяльных рэзервах Мiнiстэрства па надзвычайных сітуацыях;

шматгадовую плённую працу ў органах дзяржаўнага кіравання і падатковых органах, значны асабісты ўклад ва ўдасканальванне падатковай сістэмы рэспублікі Ефімовіча Міхаіла Канстанцінавіча, начальніка інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Віцебскай вобласці;

плённую працу, высокi прафесiяналiзм i асабісты ўклад у развіццё прадпрыемства Мiхальчыка Аляксея Аляксандравiча, дырэктара рэспублiканскага унiтарнага прадпрыемства «Гомельскае агенцтва па дзяржаўнай рэгiстрацыi i зямельнаму кадастру»;