УКАЗ ПРэзіДЭНТА РэСПУБЛіКі БЕЛАРУСЬ

26 чэрвеня 1995 г. № 231

Аб пераўтварэнні Акадэміі кіравання

У мэтах забеспячэння падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі кадраў сістэмы дзяржаўнага і гаспадарчага кіравання пастанаўляю:

1. Ператварыць Акадэмію кіравання пры Кабінеце Міністраў Рэспублікі Беларусь у Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

2. Кіраўніцтву справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь вырашыць пытанне аб выдзяленні Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь будынкаў і збудаванняў, неабходных для арганізацыі яе работы.

3. Міністэрству фінансаў забяспечыць фінансаванне Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь з рэспубліканскага бюджету.

4. Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у трохмесячны тэрмін зацвердзіць статут Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь і ўнесці прапановы Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь аб кандыдатуры на пасаду рэктара гэтай Акадэміі.