ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
23 мая 2006 г. № 650
Аб прыняцці Пратакола аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне працоўнай міграцыі і сацыяльнай аховы працоўных-мігрантаў ад 15 красавіка 1994 года
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Прыняць Пратакол аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне працоўнай міграцыі і сацыяльнай аховы працоўных-мігрантаў ад 15 красавіка 1994 года, які быў падпісаны ў г. Маскве 25 лістапада 2005 года.
Міністэрству замежных спраў накіраваць паведамленне аб выкананні Рэспублікай Беларусь унутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для ўступлення ў сілу дадзенага Пратакола.