ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

17 мая 2008 г. № 699

Аб выдзяленні сродкаў з рэспубліканскага бюджэту на фінансаванне расходаў, звязаных са стыхійнымі бедствамі, аварыямі і катастрофамі

У адпаведнасцi з падпунктам 1.2 пункта 1 артыкула 35 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 26 снежня 2007 года «Аб бюджэце Рэспублiкi Беларусь на 2008 год» Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Мiнiстэрству фiнансаў выдзелiць у II квартале 2008 г. з рэспубліканскага бюджэту са сродкаў фонду фінансавання расходаў, звязаных са стыхійнымі бедствамі, аварыямі і катастрофамі:

Кiраўнiцтву справамi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь 257,05 млн. рублёў на правядзенне рамонтна-аднаўленчых работ у падначаленых Кiраўнiцтву справамi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь санаторна-курортных установах, якія знаходзяцца ў гарадах Сочы, Туапсэ Расiйскай Федэрацыi i п.г.т. Карэiз Аўтаномнай Рэспублiкi Крым Украiны, што пацярпелi ў вынiку надзвычайных сiтуацый, выклiканых ураганнымі вятрамі ў лiстападзе 2007 г.;