ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

24 верасня 2009 г. № 1222

Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Узнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь за:

шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё паліўна-энергетычнага комплексу Рэспублікі Беларусь Герасімчыка Івана Іванавіча, намесніка галоўнага інжынера – начальніка ўпраўлення па эксплуатацыі аб’ектаў лінейнай часткі адкрытага акцыянернага таварыства «Белтрансгаз»;

шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны ўклад у развіццё банкаўскай справы, арганізацыю работы па аказанню крэдытнай падтрымкі рэальнага сектара эканомікі Насеку Рыгора Аляксеевіча, начальніка філіяла адкрытага акцыянернага таварыства «Белпрамбудбанк» па Гомельскай вобласці;

плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё аптовага і рознічнага гандлю прадпрыемства Сахно Валерыя Кузьмiча, генеральнага дырэктара адкрытага акцыянернага таварыства «Белгаспгандаль»;