ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

12 кастрычніка 2009 г. № 219-ПСР4

Аб узнагароджанні П.Ф.Пальчэха Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Прэзiдыум Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За вялікі ўклад у развіццё сельскагаспадарчай вытворчасці, заслугі ў рэалізацыі сацыяльнай і эканамічнай палітыкі Рэспублікі Беларусь узнагародзіць дэпутата Шаркаўшчынскага раённага і Більдзюгскага сельскага Саветаў дэпутатаў, намесніка старшыні сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Жвіранка» Шаркаўшчынскага раёна Віцебскай вобласці Пальчэха Паўла Фёдаравіча Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.