ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

12 кастрычніка 2009 г. № 220-ПСР4

Аб узнагароджанні ўстановы адукацыі «Гродзенскі гандлёвы каледж» Белкаапсаюза Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Прэзiдыум Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За плённую працу па падрыхтоўцы кваліфікаваных кадраў для народнай гаспадаркі, вялікі ўклад у рэалізацыю сацыяльнай і эканамічнай палітыкі Рэспублікі Беларусь і ў сувязі з 50-годдзем з дня заснавання ўзнагародзіць установу адукацыі «Гродзенскі гандлёвы каледж» Белкаапсаюза Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.